Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

6 кастрычніка – Дзень архівіста

06.10.2025

6 кастрычніка – Дзень архівіста

Шаноўныя работнікі і ветэраны архіўнай службы Бешанковіцкага раёна!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

Вашы карпатлівая праца і стваральная энергія на працягу многіх гадоў накіраваны на дасягненне адзінай мэты — захаванне нацыянальнай гісторыі, дакументальнай спадчыны беларускага народа, яго навуковых, культурных і эканамічных дасягненняў, моцнай сувязі часоў і пакаленняў.

Вялікі дзякуй архівістам усіх пакаленняў за вернасць прафесійным прынцыпам і ўклад у агульную справу захавання калектыўнай дакументальнай памяці народа! Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту ў сем’ях, паспяховай рэалізацыі намечаных планаў і новых дасягненняў!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў