Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
07.05.2026
Паважаныя работнікі і ветэраны сувязі раёна!
Прыміце віншаванні з Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі! Сёння немагчыма ўявіць жыццё сучаснага чалавека без мабільнай сувязі, інтэрнэту, радыё і тэлебачання. У рэжыме рэальнага часу мы становімся сведкамі важных падзей, удзельнічаем у фарміраванні грамадзянскай супольнасці. Радыё, тэлебачанне, мабільная сувязь, інтэрнэт робяць наша жыццё камфортным, насычаным, разнастайным. Дзякуючы вашай паўсядзённай працы, майстэрству і таленту пашыраюцца межы зносін паміж людзьмі, расце ўзровень інфармаванасці насельніцтва. Напярэдадні вашага прафесійнага свята прыміце словы падзякі і пажаданні поспехаў у вашай нялёгкай працы. Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым блізкім! Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандар Ерашоў, старшыня раённага Савета дэпутатаў