Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

7 мая - Дзень працаўнікоў радыё, тэлебачання і сувязі

07.05.2025

7 мая - Дзень працаўнікоў радыё, тэлебачання і сувязі

Шаноўныя супрацоўнікі і ветэраны Бешанковіцкага ўчастка электрасувязі!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Складана ўявіць наша жыццё без сучасных сродкаў камунікацыі. У стагоддзе высокіх тэхналогій і даступнасці інфармацыі яны адкрываюць шырокія магчымасці для зносін, інтэлектуальнага і духоўнага развіцця чалавека, робяць існаванне камфортным, мабільным, інфармацыйна насычаным.

Дарагія сябры! Ваша праца патрабуе таленту, адказнасці, цярпення, майстэрства і поўнай самааддачы. Вы жывяце праблемамі людзей, дапамагаеце быць у курсе ўсіх падзей, якія адбываюцца ў раёне, вобласці, краіне, і людзі могуць аператыўна вырашаць вытворчыя, грамадскія, асабістыя пытанні.

Жадаем усім прадстаўнікам сувязі моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, творчай энергіі, новых ідэй і цікавых праектаў, падтрымкі родных і блізкіх!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.