Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

8 красавіка - Дзень супрацоўнікаў ваенных камісарыятаў у Беларусі

08.04.2025

8 красавіка - Дзень супрацоўнікаў ваенных камісарыятаў у Беларусі

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў!

Віншуем вас з прафесійным святам!

Вашы адказныя адносіны да справы, адданасць абавязку і вернасць традыцыям дапамагаюць эфектыўна выконваць пастаўленыя задачы ў інтарэсах абараназдольнасці інтарэсах абараназдольнасці дзяржавы, актыўна весці работу па будаўніцтву і развіццю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, ваенна-патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення і падрыхтоўцы надзейных абаронцаў Радзімы, вырашаць адказные задачы тэрытарыяльнай абароны.

Выказваем усім глыбокую ўдзячнасць і падзяку за добрасумленную і бездакорную працу, вернасць службоваму абавязку, прафесіяналізм.

Жадаем моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, актыўнай жыццёвай пазіцыі, міру, дабра, аптымізму і поспехаў у высакароднай справе служэння Айчыне на карысць Рэспублікі Беларусь.

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.