Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў са светлым святам Вялікадня

20.04.2025

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў са светлым святам Вялікадня

Паважаныя жыхарыі госці Бешанковіцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванніса светлым святам Вялікадня!

Гэта свята — адно з самых радасных і доўгачаканых. Яно напаўняе сэрцы дабрынёй, любоўю і клопатам не толькі да родных і блізкіх, але і да ўсіх, хто мае патрэбу ў міласэрнасці, яно натхняе на добрыя справы, з’яўляецца крыніцай высокіх духоўных каштоўнасцяў, што так неабходны чалавецтву сёння.

Дарагія сябры, жадаем, каб гэтыя вясновыя дні сагрэлі вас радасцю, прынеслі мір, узаемаразуменне і шчасце. Няхай святло гэтага вялікага свята ззяе ў душы, дапамагае ва ўсіх пачынаннях, надае сілы на штодзённую працу дзеля шчасця і росквіту Радзімы і аб’ядноўвае нас, дапамагае па-асабліваму паглядзець на сэнс свайго жыцця, адчуць ­прыгажосць навакольнага свету. Няхай велікодная радасць спадарожнічае кожнаму, а ў сем’ях пануюць мір, дабрабыт і згода!

 

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.