Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
24.03.2024
Шаноўныя работнікі і ветэраны бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна!Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з вашым прафесійным святам!Сённяшні дзень немагчыма ўявіць без якаснага бытавога абслугоўвання, надзейнага функцыянавання жыллёва-камунальнага комплексу. Ваша галоўная мэта — стварэнне камфортнага і годнага жыцця. Вы заўсёды на варце чысціні і парадку на вуліцах, цеплыні ў дамах жыхароў раёна, на прадпрыемствах і ва ўстановах.Ад вашага прафесіяналізму, адказнасці і самааддачы, якасці паслуг, цярпення і ўмення працаваць з людзьмі шмат у чым залежаць не толькі дабрабыт і ўмовы жыцця насельніцтва, але і яго настрой. Ваша праца заўсёды навідавоку, кожны штодня адчувае і ацэньвае яе вынікі.Вялікі дзякуй вам за адданасць справе і шчыры клопат, за добрасумленную, стваральную працу на карысць нашай малой радзімы! Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру, сямейнага дабрабыту, поспехаў у рэалізацыі ўсіх вытворчых і жыццёвых планаў! Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў