Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
04.03.2024
Шаноўныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў!Віншуем вас з прафесійным святам!Дзень міліцыі — свята мужных і моцных духам людзей, якія гарантуюць грамадскую бяспеку, абараняюць жыццё і спакой грамадзян, інтарэсы дзяржавы, змагаюцца з парушэннямі закону, беражліва захоўваюць і працягваюць лепшыя традыцыі, нясуць службу днём і ноччу, у будні і святы.Праца ў органах унутраных спраў патрабуе цвёрдасці характару, сілы волі, узаемадапамогі, адказнага стаўлення да справы, умення ў складаных сітуацыях прымаць імгненныя рашэнні. Вы стаіце на абароне нашай Канстытуцыі і нацыянальнай бяспекі, Менавіта ад вашых эфектыўных і бездакорных паводзінаў на службе залежаць закон і парадак у нашай краіне.Асаблівая падзяка — ветэранам органаў унутраных спраў. Ваша добрасумленная праца, стойкасць і мужнасць пры выкананні службовага абавязку сталі маральным арыенцірам і прыкладам для моладзі. Шчырая ўдзячнасць — сённяшнім супрацоўнікам і іх блізкім. Разуменне і падтрымка з боку родных заўсёды маюць асаблівую значнасць. Дарагія сябры, жадаем усім вам моцнага здароўя, міру і шчасця! Няхай у вашых калектывах заўсёды будуць добразычлівасць і ўзаемадапамога, а ў сем’ях — мір і згода, дабрабыт і ўтульнасць! Поспехаў у няпростай і важнай працы на карысць нашага народа і Айчыны! Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў