Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
01.10.2023
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём настаўніка!
У кожнага з нас у жыцці ёсць свой настаўнік з вялікай літары — той, хто мудрасцю, душэўнай шчодрасцю, глыбокімі ведамі дапамог спазнаць свой унутраны свет, зрабіў яго багацейшым, навучыў будаваць будучыню. Менавіта ад настаўніка, яго прафесійных і чалавечых якасцяў у многім залежыць лёс вучняў, заўтрашні дзень краіны.Адданасць прафесіі, добрасумленнае стаўленне да справы — тыя якасці, якія дазваляюць вам, паважаныя педагогі, выхоўваць клапатлівых, разумных, адказных людзей і забяспечваць высокую якасць адукацыі.Дзякуем вам за карпатлівую працу, за педагагічнае майстэрства, веды, інтэлект, імкненне да творчага пошуку, цярпенне. Жадаем новых творчых дасягненняў, невычэрпнай энергіі і натхнення, здароўя, удачы і павагі вашых вучняў!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў