Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры Курган Славы Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Курган Славы
Бешанковіцкі
6 верасня 2021

8 верасня праз Бешанковіцкі раён пройдзе рэспубліканскі аўтапрабег «Сімвал адзінства»

8 верасня праз Бешанковіцкі раён пройдзе рэспубліканскі аўтапрабег «Сімвал адзінства». Яго арганізатарам выступае грамадскае аб’яднанне «Патрыёты Беларусі».

Старт патрыятычнай акцыі быў дадзены ў пятніцу, 3 верасня, у знакавым, святым для кожнага беларуса месцы — Брэсцкай крэпасці-героі. Менавіта тут у далёкім 1941 годзе быў зроблены першы крок да Вялікай Перамогі. Аўтапрабег ахопіць усе рэгіёны краіны, яго ўдзельнікі будуць перадаваць эстафету ад адной вобласці да другой. Гэта яшчэ больш згуртуе беларусаў напярэдадні Дня народнага адзінства.

Кожны раённы цэнтр перадасць аўтакалоне на чале з аўтамабілем Патрыётаў Беларусі мяшочак з зернямі новага ўраджаю, з якіх у выніку спякуць агульны каравай. Ва ўсе часы хлеб асацыяваўся з добразычлівасцю, міралюбнасцю і дабрабытам. Не выпадкова на гербе нашай рэспублікі размешчаны хлебныя каласы. Яны —увасабленне мірнай стваральнай працы.  

Рытуалы перадачы мяшочкаў са збожжам правядуць у сацыяльна значных для рэгіёнаў месцах. У Бешанковічах — гэта брацкая магіла савецкіх салдат на вуліцы Інтэрнацыянальнай.

У рамках акцыі праходзяць розныя мерапрыемствы з удзелам прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, дэпутатаў, грамадскасці, моладзі, ветэранаў. Удзельнікі аўтапрабегу ўскладаюць кветкі каля памятных месцаў, удзельнічаюць у мітынгах. Як рассказаў журналістам каардынатар ГА «Патрыёты Беларусі» Аляксандр Іваненка, які неаднаразова ўдзельнічаў у падобных мерапрыемствах, усіх удзельнікаў аўтапрабегу — ад моладзі да пенсіянераў — аб’ядноўвае любоў да сваёй Радзімы. Усе яны выступаюць за падтрыманне стабільнасці ў краіне, за адзіную і незалежную Беларусь.

Далучыцца да мерапрыемства могуць усе жадаючыя. Арыенціровачны час сустрэчы ўдзельнікаў аўтапрабегу на мяжы з Віцебскім раёнам — 10 гадзін 30 хвілін. А на 11 гадзін запланаваны мітынг на брацкай магіле на вул. Інтэрнацыянальнай у гарпасёлку. Далей удзельнікі акцыі накіруюцца ва Ушацкі раён.

"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы