Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Беларуская версія сайта знаходзіцца ў тэставым рэжыме

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: beshrik@vitebsk.by

1 1 1 1 1
1
1
1
1
1
1
15 студзеня 2021

Ад Бешанковіцкага раёна на VI Усебеларускі народны сход дэлегаваны 4 чалавекі  

Усебеларускі народны сход - гэта не проста месца па ўзгадненні нейкіх ідэй, гэта вялікая ўсенародная пляцоўка, дзе важна падымаць актуальныя праблемы. Пачэсная місія агучыць на найважным форуме краіны інтарэсы і ініцыятывы Бешанковіцкага раёна даверана чатыром нашым землякам.

 Двое з іх - старшыня Бешанковіцкага раённага Савета дэпутатаў Генадзь Міхайлавіч Шведаў і старшыня Астравенскага сельскага Савета дэпутатаў Андрэй Мікалаевіч Ганковіч - былі абраныя, як паведамлялася намі раней, на апошняй у 2020 годзе сесіі райсавета дэпутатаў. А ў першыя дні студзеня сталі вядомыя імёны яшчэ двух дэлегатаў. Гэта старшыня Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта Галіна Уладзіміраўна Унуковіч, якую ў ліку 135 прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва для ўдзелу ў народным форуме вылучыла Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз жанчын», і настаўнік працоўнага навучання СШ №2 райцэнтра Аляксандр Альфрэдавіч Пятроўскі (абраны на пазачарговым пасяджэнні савета рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь»).
"Зара"