Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў Курган Славы
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Курган Славы
24 студзеня 2022

Аддзяленне ДАІ Бешанковіцкага РАУС з 24 па 30 студзеня праводзіць "Тыдзень бяспекі дарожнага руху!"

З 24 па 30 студзеня на тэрыторыі раёна Дзяржаўтаінспекцыяй праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. У рамках гэтых мерапрыемстваў супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі чарговы раз нагадаюць дзецям і іх бацькам аб правілах бяспечных паводзін на дарозе. З юнымі ўдзельнікамі дарожнага руху, а таксама іх бацькамі будуць праводзіцца не толькі прафілактычныя гутаркі, але і заняткі па вывучэнні і паўтарэнні правілаў дарожнага руху.

Пры нясенні службы супрацоўнікамі ДАІ асаблівая ўвага будзе звернута на выкананне правілаў дарожнага руху дзецьмі-пешаходамі і дзецьмі-пасажырамі. Вадзіцелям жа трэба звярнуць увагу на выкананне правілаў перавозкі пасажыраў, як дарослых, так і непаўналетніх.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту і ў дварах, неабходна быць вельмі ўважлівымі і рухацца з мінімальнай хуткасцю, якая гарантуе бяспеку дарожнага руху.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы