Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
16 студзеня 2021

Асцярожна:моцныя маразы!

МНС інфармуе: аб значным паніжэнні тэмпературы паветра на тэрыторыі Віцебскай вобласці. У асобных яе рэгіёнах значэнне дасягне - 28 градусаў.
Варта скараціць час знаходжання на марозе, і без вострай неабходнасці не выходзіць на вуліцу.
У гэтыя дні вельмі важна выконваць правілы бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і электранагравальных прыбораў.
Памятаеце, што ў халады лепш тапіць печ некалькі разоў у дзень з перапынкамі. Бесперапынная, працяглая топка печы можа прывесці да яе перагрэву, з'яўлення расколін і ўзнікнення пажару.
Не пакідайце без нагляду ўключаныя ў сетку электраабагравальнікі, тым больш у начны час.
Выкарыстанне адкрытага агню для адагравання замерзлых сістэм ацяплення ў жылых дамах, а таксама сістэмы падачы паліва ў аўтамабілях - недапушчальна. Гэта можа прывесці да пажару.
У выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па тэлефонах 101 ці 112.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Інтэрнэт-рэсурсы