Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Раённы Дом культуры
2 снежня 2022

Бешанковіцкі раён рыхтуецца да Новага года

Зусім хутка Новы год! Час задумацца аб стварэнні святочнага настрою! Раённы выканаўчы камітэт па традыцыі прапануе працоўным калектывам прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна ўнесці свой уклад у навагодняе афармленне гарпасёлка і населеных пунктаў раёна.

Паводле інфармацыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, з 15 снежня ў раёне стартуе конкурс на найлепшае навагодняе афармленне адміністрацыйных будынкаў. Да яго ўдзелу неабходна падысці комплексна, прадугледзеўшы афармленне ўваходнай групы, вітражоў, аконных праёмаў, фасада, прылеглай тэрыторыі, уладкаванне святочнай ілюмінацыі (светлавыя экспазіцыі, падсветка). Вітаецца ўстаноўка і афармленне навагодніх жывых або штучных елак розных канфігурацый, размяшчэнне ледзяных, снежных скульптур, гарадкоў, горак, казачных персанажаў на тэрыторыі арганізацый (пры наяўнасці адпаведных умоў надвор'я), афармленне залаў для наведвальнікаў. Адна з умоў - ачыстка тратуараў і пешаходных дарожак ад снегу і лёду (пры неабходнасці).

У тэрмін да 15 гадзін 19 снежня ўдзельнікі конкурсу павінны падаць фота- ці відэаматэрыялы афармлення сваіх аб'ектаў у аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі на эл. пошту: ideologicheskiy@mail.ru.
Падрабязней

Інтэрнэт-рэсурсы