Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Раённы Дом культуры
2 сакавіка 2021

Грошы, заробленыя на суботніках ў Бешанковіцкім раёне, выкарыстаныя па прызначэнні

У адпаведнасці з распараджэннем старшыні раённага выканаўчага камітэта ў 2020 годзе на Бешанковіччыне былі праведзены два раённыя суботнікі: у сакавіку і кастрычніку.

   Мы працавалі на рабочых месцах, добраўпарадкоўвалі населеныя пункты, наводзілі парадак на падведамасных і замацаваных тэрыторыях. На рахунак райвыканкама ў добраахвотным парадку было пералічана без малага 23,8 тысячы рублёў. Амаль 20 тысяч з іх выкарыстаны летась. На якія мэты пайшлі грошы ад суботнікаў?

    Планавалася накіраваць іх на добраўпарадкаванне г. п. Бешанковічы, сельскіх населеных пунктаў, у тым ліку памятных месцаў, воінскіх пахаванняў, а таксама на арганізацыю святаў, прысвечаных 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, на правядзенне іншых дзяржаўных мерапрыемстваў. І раённая ўлада сваё слова стрымала.

    Заробленыя на раённых суботніках грошы ў памеры 13,4 тысячы рублёў выдаткаваны на добраўпарадкаванне вуліцы Урыцкага ў г. п. Бешанковічы, аграгарадка Дразды, тэрыторыі Ульскай СШ, на выраб і ўстаноўку раённай Дошкі гонару. Амаль 6 тысяч рублёў пайшлі на падрыхтоўку мерапрыемстваў да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дня работнікаў сельскай гаспадаркі, іншыя мэты. У час правядзення святаў з нагоды значных у гісторыі краіны і раёна падзей усе мы мелі магчымасць любавацца прыгожым феерверкам, паглядзець выступленне артыстаў вогненнага шоу, а працаўнікі вёскі — святочны канцэрт да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі.

   На рахунку застаецца яшчэ больш як 3 тысячы рублёў. Гэтая сума, запэўнілі ў райвыканкаме, таксама будзе выкарыстана па сваім прамым прызначэнні.

"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы