Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Беларуская версія сайта знаходзіцца ў тэставым рэжыме

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: beshrik@vitebsk.by

1 1 1 1 1
1
1
1
1
1
24 чэрвеня 2020

Кіпіць праца на палях ГП «ПолитотделецАгро»

Гарачае і сухое надвор’е спрыяе вядзенню «зялёнага жніва». Добрыя вынікі на корманарыхтоўцы паказваюць працаўнікі ДП «ПалітаддзелецАгра». На гэтым адказным участку тут задзейнічана 8 адзінак тэхнікі.

Касьбой займаюцца Сяргей Гусакоў і Яўген Апатаў, зграбаюць скошаную траву ў валкі  Аляксей  і Дзмітрый Аўчыннікавы, драбніць зялёную масу даручана Андрэю Аўчыннікаву, будучы корм да траншэй адвозяць Віктар Гарбачэўскі і Уладзімір Марозаў, трамбуе — Сяргей Радкевіч.

    Дарэчы, зладжаны тандэм Андрэя Аўчыннікава і Уладзіміра Марозава адзін з самых лепшых у раёне. Імёны гэтых палітаддзельскіх працаўнікоў не раз былі на Дошцы гонару, устаноўленай рашэннем райвыканкама ў раённай газеце «Зара».

    Усяго ў ДП «ПалітаддзелецАгра» запланавана ўбраць 1170 га траў першага ўкосу. На 22 чэрвеня было скошана 640 га, або 55% ад плана. Нарыхтавана 3823 тоны сенажу, ці 35%.

    Працаўнікі вёскі разумеюць, што ідзе гарачая пара, і цяпер час вымяраецца не днямі, а гадзінамі.  Назіраючы існуючы рытм працы на палітаддзельскіх палях, можна з упэўненасцю сказаць — жывёла зімой будзе сытая.

"Зара"