Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Курган Славы
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Курган Славы
3 ліпеня 2021

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна накіравала віншаванне жыхарам Бешанковіччыны з Днем Незалежнасці Рэспублікі беларусь

Паважаныя ветэраны, жыхары і госці Бешанковіччыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 77-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
   Гэта свята аб’ядноўвае лёсы розных пакаленняў, нагадвае пра доўгі і няпросты шлях станаўлення нашай дзяржавы. Мы ведаем цану сапраўднай свабоды. Усведамляем сілу адзінства народа, яго патрыятызму і веры
ў будучыню. Разумеем, што суверэнітэт — гэта наш галоўны набытак.
   Наш святы абавязак — захоўваць памяць аб Вялікім Подзвігу, перадаваць яе будучым пакаленням, берагчы і ўмацоўваць мір на сваёй зямлі. Любоў да Айчыны, павага да сваёй гісторыі служаць яднанню народа, з’яўляюцца залогам моцы і росквіту Беларусі. Сёння мы мэтанакіравана і ўпэўнена ўвасабляем
у рэальнасць мару многіх пакаленняў — прыводзім у парадак родную зямлю, гадуем дзяцей,
падтрымліваем таленты навукі, культуры, мастацтва, спорту.
   Няхай гэты знамянальны дзень, які стаў сімвалам мужнасці і гераізму беларускага
народа, натхняе нас на новыя дасягненні.
  Жадаем усім моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, шчасця, поспехаў ва ўсіх пачынаннях і дабрабыту!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Інтэрнэт-рэсурсы