Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Палац Храптовічаў Курган Славы Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
Курган Славы
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
14 кастрычніка 2021

Кіраўніцтва раёна павіншавала жанчын-маці са святам

Дарагія жанчыны-маці!

З пачуццём глыбокай павагі віншуем вас з Днём маці!
Кожны з нас з першых дзён жыцця як галоўную каштоўнасць захоўвае ў душы любоў і памяць пра бацькоўскі дом, сям’ю, дзяцінства, маці. Вялікая і святая матчына любоў з калыскі сагравае і аберагае нас, дапамагае пераадольваць жыццёвыя нягоды, спадзявацца, верыць у поспех. І не важна, колькі нам гадоў — добрае слова, ласкавы погляд, мудрая парада патрэбныя і дзіцяці, і даросламу. Мы ганарымся вамі, маці Бешанковіччыны! Вы не толькі добрасумленна працуеце, дасягаеце значных поспехаў у сельскай гаспадарцы, адукацыі, медыцыне, гандлі і культуры, выхоўваеце таленавітых сыноў і дачок, але таксама актыўна ўдзельнічаеце ў грамадскім жыцці раёна і сваіх працоўных калектываў. Нізкі паклон вам, дарагія маці, за штодзённую нястомную працу, бязмежнае цярпенне і душэўную шчодрасць.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту. Няхай у вашых вачах не згасаюць усмешкі, а ў дамах заўсёды пануюць згода і любоў.

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў. 

Інтэрнэт-рэсурсы