Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Курган Славы Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Курган Славы
Палац Храптовічаў
9 мая 2021

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Бешанковіччыны з Днем Перамогі!

Прыміце шчырыя віншаванні з 76-й гадавінай Вялікай Перамогі! 9 Мая — асаблівае свята. Яно, як ніякае іншае, злучае ў сабе радасць перамогі і горыч страты. Час лечыць раны, прыглушае боль, але памяць застаецца. У гэтыя майскія дні мы з глыбокім прызнаннем схіляем галовы перад памяццю ўсіх салдат, хто аддаў жыцці ў імя сучаснасці і будучыні нашай краіны, і дзякуем за стойкасць і бяспрыкладную мужнасць тым, хто ўсім смерцям на злосць застаўся ў жывых.
Нізкі паклон усім вам, абаронцы нашай Айчыны, працаўнікі тылу, вязні канцлагераў, жыхары блакаднага Ленінграда, дзеці вайны! Ваш ратны і працоўны подзвіг — наш усеагульны гонар! Вялікі дзякуй за ўсё, што вы зрабілі ў пасляваенны час — па аднаўленні гарадоў і вёсак з руін, развіцці вядучых галін эканомікі, ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі.
Са святам вас, дарагія ветэраны, дарагія землякі! З Днём Вялікай Перамогі! Жадаем вам моцнага здароўя, бадзёрасці, доўгіх гадоў жыцця і мірнага неба над галавой!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Інтэрнэт-рэсурсы