Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Раённы Дом культуры
Курган Славы
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
7 студзеня 2021

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Бешанковіччыны з Раством Хрыстовым

Паважаныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна!

Сардэчна віншуем Вас з Раством Хрыстовым!
Гэта свята нагадвае нам пра лепшае, што ёсць у нашым жыцці, — пра веру, міласэрнасць і чалавекалюбства. Раство Хрыстова – гэта чаканне цуду, урачыстасць любові, імкненне да дабра і гармоніі.

У такія дні мы асабліва ясна ўсведамляем, што мір і спакой на роднай зямлі залежаць ад нас саміх. Толькі разам, аб’яднаўшы намаганні, мы зможам заха-ваць дабрабыт у краіне, зрабіць яе яшчэ багацей і прыгажэй.
Няхай у гэтыя светлыя дні вашы сэрцы напоўняцца верай і надзеяй. Няхай гэта вялікае свята сагравае вас, дае сілы ў пераадоленні нягод. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту на доўгія гады!

Галіна Унуковіч,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Інтэрнэт-рэсурсы