Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры
Курган Славы
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
5 ліпеня 2021

Максім Саўчанка з КСВУП «ДраздыАгра» у ліку пераможцаў абласнога спаборніцтва па нарыхтоўцы кармоў

Рукам працаўнікоў палёў і ферм, што аруць і сеюць, даглядаюць будучы ўраджай, з дня ў дзень ахінаюць клопатам жывёлу, дораць ёй цеплыню свайго сэрца, а сёння, летняй парой, моцна трымаюць штурвалы кормаўборачных камбайнаў, назапашваюць кармы.

 Дзякуючы ім надзейна працуе зялёны канвеер, забяспечваючы харчовую бяспеку не толькі пэўнай гаспадаркі і раёна, але і краіны ў цэлым. Адказны падыход да справы, адданасць прафесіі і добрасумленнасць вясковых рупліўцаў заслугоўваюць павагі і бязмернай падзякі. Самыя шчырыя словы — ім, пераможцам абласнога спаборніцтва на нарыхтоўцы травяных кармоў першага ўкосу.  У ліку перадавікоў касавіцы — наш зямляк, механізатар КСВУП «ДраздыАгра» М.М. Саўчанка, што назапасіў 2693 тоны зялёнай масы. За дасягненне высокіх паказчыкаў Максіму Міхайлавічу, які шчыруе на «УС‑2–250», аб’яўлена падзяка райкама прафсаюза работнікаў АПК і ўручаны памятны падарунак.

  Узнагарода знайшла героя на полі. Падчас віншавання працаўніка старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК М.В. Кавалёнак адзначыў, што гаспадаркі будуць забяспечаны высакаякаснымі кармамі ў патрэбнай колькасці, калі працэс іх нарыхтоўкі знаходзіцца ў руках такіх прафесіяналаў. Механізатар працуе ў «ДраздахАгра» чацвёрты год, нярэдка бывае задзейнічаны на жніве і падрыхтоўцы глебы. Любоў да зямлі яму прывілі бацькі (маці — жывёлавод, аператар машыннага даення). На такіх людзях, што працуюць да сёмага поту, каб забяспечыць пагалоўе буйной рагатай жывёлы сельгасарганізацыі ўласнымі травянымі кармамі, зямля і трымаецца. Дзякуй Вам за працу, Максім Міхайлавіч! Моцнага здароўя, далейшых працоўных поспехаў, міру і дабрабыту!

"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы