Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры Курган Славы
Палац Храптовічаў
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Курган Славы
3 чэрвеня 2022

На базе Ульскага ліцэя Бешанковіцкага раёна ўрачыста адкрылі шматфункцыянальную спартыўную пляцоўку

2 чэрвеня на базе Ульскага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці ім. Л. М. Даватара ўрачыста адкрылі шматфункцыянальную спартыўную пляцоўку.

Важная падзея не толькі для навучэнцаў ліцэя, але і для ўсіх жыхароў аграгарадка стала магчымай дзякуючы Рэспубліканскаму сацыяльнаму праекту "Спорт для ўсіх" Прэзідэнцкага спартыўнага клуба па падтрымцы спорту і здаровага ладу жыцця.

Удзел у мерапрыемстве прынялі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Беларускага камітэта Спешыал Алімпікс, адміністрацыя, педагогі і навучэнцы ліцэя, а таксама жыхары Улы.

Пасля ўрачыстага адкрыцця пляцоўкі на ёй прайшла таварыская сустрэча па стрытболе паміж камандамі, якія трэніруюцца па праграмах Спешыал Алімпікс з Улы і Віцебска.

Акрамя гэтага, былі арганізаваны спаборніцтвы па міні-футболе і пляжным валейболе.

"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы