Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
4 чэрвеня 2021

На тэрыторыі Бешанковіцкага раёна пройдзе тыдзень нулявога траўматызму

У адпаведнасці з распараджэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 28 мая 2021 года № 114р, з 7 чэрвеня па 21 лістапада ў арганізацыях вобласці пройдуць тыдні нулявога траўматызму. На тэрыторыі нашага раёна прафілактычныя мерапрыемствы запланаваны на наступны тыдзень — з 7 па 13 чэрвеня.

Толькі за 4 месяцы гэтага года на вытворчых прадпрыемствах Віцебшчыны загінулі 7 работнікаў і 21 атрымаў цяжкія траўмы. Пераважная колькасць фактаў гібелі грамадзян у выніку траўміравання на вытворчасці звязана з асабістай неасцярожнасцю саміх работнікаў і парушэннем імі працоўнай і вытворчай дысцыпліны. Маюць месца факты парушэнняў службовых інструкцый і нарматыўных прававых актаў аб ахове працы, якія прывялі да цяжкіх наступстваў.

Правядзенне ж тыдня нулявога траўматызму на прадпрыемствах і ў арганізацыях рэгіёна, як адзначае намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама П. П. Ціханенка, стане дадатковым мерапрыемствам да штодзённай работы па ахове працы і адным з эфектыўных спосабаў кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы.

Важнымі задачамі тыдня нулявога траўматызму стануць забеспячэнне бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, кантроль за станам умоў працы, правільнасцю прымянення сродкаў індывідуальнай абароны, а таксама за выкананнем працоўнай і вытворчай дысцыпліны работнікамі, у тым ліку выключэнне выпадкаў распівання спіртных напіткаў на працоўных месцах. Падчас рэйдаў спецыялісты будуць аператыўна выяўляць парушэнні нормаў аховы працы і ажыццяўляць меры па іх ліквідацыі.

"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы