Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Палац Храптовічаў Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
9 мая 2022

Шаноўныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Дарагія жыхары Бешанковіцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з 77-й гадавінай Вялікай Перамогі!

9 Мая — свята адзінства пакаленняў, сімвал мужнасці, стойкасці і патрыятызму. Велічнае і ўрачыстае, яно заўсёды будзе нагадваць нам, якой цаной заваяваны мір на зямлі. Мы схіляем галовы перад подзвігам абаронцаў Радзімы, што ішлі насустрач смерці па дарогах вайны, у тыле сваёй працай набліжалі Перамогу, у цяжкія пасляваенныя гады аднаўлялі разбураныя гарады, заводы, наладжвалі народную гаспадарку. Вялікі дзякуй за мірнае неба, за тое, што заваявалі нашчадкам права на жыццё і незалежнасць краіны. Наш абавязак — зрабіць усё, каб памяць пра гэта жыла ў наступных пакаленнях.

Дарагія землякі, жадаем вам моцнага здароўя, бадзёрасці духу, міру і дабрабыту! Няхай ваша жыццё будзе сагрэта ўвагай і любоўю родных, напоўнена радасцю за поспехі дзяцей і ўнукаў! Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Інтэрнэт-рэсурсы