Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў Курган Славы Бешанковіцкі Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Курган Славы
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
13 студзеня 2021

Школы атрымалі доўгачаканыя падарункі

Старшыня Бешанковіцкага раённага Савета дэпутатаў Г. М. Шведаў і начальнік аддзела па адукацыі Бешанковіцкага райвыканкама А. І. Ерашоў 13  студзеня наведалі Ульскую і Бачэйкаўскую сярэднія школы.

У час сустрэч з працоўнымі калектывамі Генадзь Міхайлавіч Шведаў выканаў пачэсную місію – уручыў кіраўнікам устаноў адукацыі падарункавыя сертыфікаты на 11 камп’ютараў кожнай, выдзеленых Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь школам Прыдзвіння ў рамках  рэалізацыі  падпраграмы “Лічбавая трансфармацыя” Дзяржаўнай праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы