Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры Курган Славы Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
Курган Славы
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
9 жніўня 2021

У Бешанковічах стартавала рэспубліканская дабрачынная акцыя

Рэспубліканская дабрачынная акцыя «У школу з «Добрым Сэрцам+, ідэйным натхняльнікам якой з 2015 года выступае ГА «БРСМ», стартавала ў Беларусі ў аўторак і прадоўжыцца да 3 верасня.

Місія валанцёраў руху «Добрае Сэрца» - дапамагчы сабраць у школу дзяцей з шматдзетных і няпоўных сем'яў. Праект накіраваны на аказанне адраснай сацыяльнай падтрымкі таксама дзецям з дзіцячых дамоў і інтэрнатаў. Актывісты саюза моладзі арганізуюць збор канцылярскіх і спартыўных прыладаў, школьнага адзення і абутку, навучальных дапаможнікаў, набораў для творчасці, якія развіваючых настольных гульняў. Свой маленькі ўклад у выкананне дзіцячай мары можа зрабіць кожны - пункт збору адкрыты ў РК ГА «БРСМ», размешчаным па адрасе: вул.К.Маркса, д.13, каб.38, тэл. 6-09-45.

Да пачатку новага навучальнага года застаецца менш за месяц. З асаблівым трапятаннем яго чакаюць будучыя першакласнікі, каб з новым прыгожым заплечнікам, напоўненым разнастайнымі школьнымі прыладамі, пачаць сваё падарожжа ў краіну ведаў. Як казаў кітайскі філосаф Лао-Цзы, шлях у тысячу міль пачынаецца з першага кроку. Разам мы можам дапамагчы дзецям, якія апынуліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі. Спяшаецеся ж падзяліцца цяплом сваёй душы.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы