Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Бешанковіцкі Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
12 жніўня 2020

У Бешанковіцкім раёне шматдзетным сем'ям дапамогуць сабраць дзяцей у школу

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ажыццяўляе прыём дакументаў на выплату аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей (на кожнага навучэнца, які навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі). Падстава - пункт 16 падпраграмы «Сям'я і дзяцінства» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады».
Для атрымання дапамогі неабходна звярнуцца па адрасе: г.п.Бешанковічы, вул.Камуністычная, 10, кабінет №37 і прадставіць пакет дакументаў. У яго ўваходзяць: пасведчанне шматдзетнай сям'і, даведка аб складзе сям'і, пасведчанне аб нараджэнні дзяцей (вучняў), пры наяўнасці пашпарт дзіцяці; пашпарт аднаго з бацькоў, на якога адкрыты рахунак у ЦБП №203 г.п.Бешанковічы ААТ «Беларусбанк». Заява падаецца ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства, пры сабе неабходна мець выпіску карт-рахунку альбо разліковы рахунак.
Заяўнікам, у якіх дзеці ідуць у 1 клас, а таксама працягваюць навучанне ў 10 класе, неабходна прадставіць даведку аб залічэнні дзіцяці ва ўстанову агульнай сярэдняй адукацыі.
Даведачна: у 2019 годзе ў раёне дапамогу да навучальнага года выплачана 139 шматдзетным сем'ям (252 навучэнцаў) на агульную суму 8820 рублёў. На аднаго вучня - 35 рублёў. У 2020 годзе памер выплаты складае 50 рублёў.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы