Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
8 снежня 2020

У Бешанковіцкім раёне стартавала дабрачынная акцыя «Старасць у радасць»

Напярэдадні навагодніх святаў вельмі важна памятаць пра тое, што падарункаў чакаюць не толькі нашы дзеці, бацькі і сябры, але і тыя людзі, аб якіх паклапаціцца няма каму. Дабрачынная акцыя «Старасць у радасць» закліканая падарыць святочны настрой пастаяльцам аддзялення кругласутачнага знаходжання для пажылых грамадзян і інвалідаў пры ТЦСАН.
- У гэтым годзе нашы бабулі і дзядулі з-за пандэміі каронавіруса апынуліся адрэзаныя ад свету. І ад гэтага яны больш за іншых перажываюць і пакутуюць. Падарункі на Новы год - радасць, якую яны вельмі чакаюць, - дзеліцца загадчыца АКП І.Г.Тоўпенец. - Пажылыя людзі радуюцца нават маленькім сюрпрызам, таму кожны можа паўдзельнічаць у гэтай добрай справе.
Для бабуль найбольш актуальнымі падарункамі стануць хусткі, халаты, начныя кашулі, дзядулям жа можна прэзентаваць цёплыя насочкі, ручнікі, тапкі ці нешта іншае на ваш густ. Ну і як жа без прысмакаў? Бо іх любяць усе без выключэння!
Будзе выдатна, калі «добрыя чараўнікі» падпішуць паштоўку з яркай карцінкай і навагоднімі віншаваннямі. Практыка мінулых гадоў паказвае, што пастаяльцы аддзялення некалькі разоў перачытваюць адрасаваныя ім цёплыя пажаданні і беражліва захоўваюць паштоўкі.
- Нам прыемна, што многія людзі адгукаюцца на такія дабрачынныя акцыі, а цяперашняя у гэтай няпростай эпідсітуацыі асабліва для нас важная. Новы год - лепшы момант, каб стварыць цуд, - адзначыла Ірына Генадзьеўна. -Сюрпризы перадаюць вашыя цяпло і клопат, а таксама ствараюць перадкалядны настрой тым, каму асабліва неабходная ўвага.
Зрабіць адзін такі падаруначак і ашчаслівіць яшчэ аднаго чалавека пад сілу кожнаму з нас. Жадаючыя прыняць удзел у акцыі могуць прыносіць свае падарункі ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання па адрасе: г.п.Бешанковічы, вул.Віцебская шаша, д.38. Тэлефон для даведак: 6-51-98.
- Навагоднія падарункі - не даніна традыцыі, а лекі ад адзіноты, - падкрэсліла І.Г.Тоўпенец. - Пажылым людзям вельмі важна ведаць, што яны патрэбныя, што пра іх памятаюць. У нашых сілах зрабіць свет крыху дабрэйшым і святлейшым, гэта зусім не складана. Няхай маленькае свята будзе на ўсіх бабуль і дзядуляў, якія засталіся без родных або сталі нашымі пастаяльцамі па шэрагу іншых прычын.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы