Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў Курган Славы Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Курган Славы
Раённы Дом культуры
28 студзеня 2022

У Бешанковіцкім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі – новая выстава

Упершыню за шматгадовую гісторыю археалагічных даследаванняў артэфакты, знойдзеныя на стаянцы Асавец-2, вярнуліся ў Бешанковіцкі раён пасля навуковай апрацоўкі ў акадэміі навук. Выстава «Скарбы Крывінскага тарфяніка» змяшчае экспанаты, знойдзеныя на раскопках у мінулым годзе. Гэта фрагменты посуду, ракавінак, косткі жывёл і птушак, крамянёвыя адшчэпы, наканечнікі стрэл, скрабкі…

На адкрыцці новай экспазіцыі прысутнічалі пачэсныя госці – загадчык аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Максім Міхайлавіч Чарняўскі, навуковыя супрацоўнікі аддзела Марыя Іванаўна і Алег Юр’евіч Ткачовы, а таксама дырэктар ДП «ПалітаддзелецАгра» Аляксандр Іванавіч Камовіч (дадзенае сельгаспрадпрыемства заўсёды аказвае навукоўцам пасільную дапамогу).

Новая выстава – нібы своеасаблівае акно ў мінулае. Экспанаты расказваюць пра тое, у што верылі, як жылі, што шанавалі людзі мнулых стагоддзяў. Экспазіцыя будзе доўжыцца да 6 сакавіка.

"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы