Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў
Курган Славы
Курган Славы
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
2 ліпеня 2021

У Бешанковіцкім райвыканкаме ўшаноўвалі працоўныя калектывы за аператыўную ліквідацыю наступстваў стыхіі

   25 чэрвеня быў звычайны летні дзень. Свяціла сонца, і раптам пачуліся магутныя ўдары грому, падняўся моцны вецер. Вакол стала цёмна. Ураган пачаў усё змятаць на сваім шляху: ламаў дрэвы, як запалкі, зрываў шыфер з дахаў дамоў ... Так апісваюць той злапомны дзень жыхары аграгарадка Ула. Бура тут бушавала ўсяго 10-15 хвілін, але нарабіла столькі бед ... закранула яна і многія іншыя населеныя пункты раёна, значна пацярпелі лясныя масівы.
  Ліквідацыя наступстваў стыхіі пачалася неадкладна і знаходзілася на асабістым кантролі кіраўніка рэгіёну Г.У.Унуковіч. У працу адразу ж уключыліся ўсе службы. Аператыўна расчышчалі дарогі ад завалаў, брыгады Бешанковіцкага раёна электрасетак усю ноч і наступныя два выхадных дні займаліся аднаўленнем электразабеспячэння (усяго было абясточана 33 населеных пункта, са строю выйшлі больш за 70 трансфарматарных падстанцый), нашы энергетыкі таксама аказвалі дапамогу калегам у суседнім Шумілінскім раёне. Не засталіся без падтрымкі і гаспадары дамоў, дзе бура пашкодзіла дах.
   У аўторак старшыня райвыканкама Г.У.Унуковіч уручыла падзякі кіраўнікам службаў, якія ўнеслі важкі ўклад у ліквідацыю наступстваў непагадзі. Імі ўдастоены працоўныя калектывы УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік" (дырэктар - І.Г.Слівец), Бешанковіцкага РЭС (начальнік - Г.В.Хвалюта) і ДЛГУ «Бешанковіцкі лясгас» (дырэктар - Н.В.Серабро).
   «Хачу выказаць шчырую ўдзячнасць прадстаўнікам лясной гаспадаркі, энергетычнай, камунальнай арганізацый і ўсім, хто садзейнічаў вырашэнню гэтай няпростай сітуацыі. Аварыйна-аднаўленчыя мерапрыемствы былі праведзены выразна, граматна і, наколькі гэта было толькі магчыма, максімальна аператыўна», - падкрэсліла Галіна Уладзіміраўна, а таксама сказала дзякуй усім жыхарам раёна, якія з разуменнем паставіліся да гэтай бяды і, не чакаючы дапамогі з боку, прыступілі да ўборкі паваленых дрэў і рамонту дахаў.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы