Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры
Курган Славы
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
13 чэрвеня 2022

У Дзень Святой Тройцы ў аграгарадку Астроўна прайшло V раённае свята духоўнай культуры і народнай творчасці "Траецкі фестываль"

Пачаўся ён з Боскай літургіі ў храме Святой Жываначальнай Тройцы. А апоўдні на пляцоўцы каля сельскага Дома культуры адкрыліся гандлёвыя рады, выставы-кірмашы вырабаў майстроў "Кірмаш рамёстваў".

Сустракалі гасцей пад завітай бярозкай супрацоўнікі Бешанковіцкага Дома фальклору. Яны паказалі элементы абраду «Кумленне» (устанаўлення прыязных адносін). Атмасфера душэўнай цеплыні панавала і на ўсіх пляцоўках. Жывую цікавасць выклікалі выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва педагогаў і выхаванцаў раённага цэнтра дзяцей і моладзі, майстроў раённага Дома рамёстваў, сувенірнай прадукцыі наведвальнікаў аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага ўзросту ТЦСАН Бешанковіцкага раёна, работы рамеснікаў вобласці. Майстар-клас па ткацтве пояса закладным спосабам правяла педагог дадатковай адукацыі РЦДіМ Таццяна Акуневіч, майстар-клас па ганчарнай справе - майстар раённага Дома рамёстваў Ганна Гудоўская.

«На фестываль у Астроўна, - распавядала Марыя Кароткіна, чые плеценыя кошыкі адразу прыцягвалі да сябе погляд, - мы прыязджаем ужо не першы раз: тут асаблівая атмасфера, ёсць магчымасць адпачыць душой». Другі год запар удзельнічаюць у фестывалі Галіна і Наталля Аграфонавы. Міма іх упрыгожванняў не мінула, мусіць, ні адна жанчына…



Зайздроснай папулярнасцю ў гасцей свята традыцыйна карысталіся народны клуб аматараў беларускай нацыянальнай кухні, фальклору і гульні “Бараболя” Вярхоўскага СДК, “Лаўка траў” Свячанскага клуба і Палітаддзелскай бібліятэкі. "Вясковая талака" прапаноўвала стравы нацыянальнай кухні з усіх сельсаветаў раёна. Побач працавалі выстава літаратуры “Кніжны свет праваслаўя” Астровенскай бібліятэкі, выставы дзіцячых малюнкаў выхаванцаў нядзельнай школы з Бешанковіч, у фае СДК – навучэнцаў ДШМ “Маладзік” г. Віцебска. Раённы камітэт ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" прапанаваў дарослым і дзецям спазнаць Беларусь у гульні: удасканаліць свае веды ў тэрытарыяльным будынку краіны, сабраць спілс-карту "Ведаю Беларусь", прыняць удзел у рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Роднае - народнае", накіраванай на папулярызацыю дзяржаўных сімвалаў Беларусі. На пляцоўцы раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях хлопцы гулялі ў "Твістэр бяспекі", лататрон, "тушылі агонь" з дапамогай пажарнай машыны. Асноўны акцэнт ратавальнікамі быў зроблены на неабходнасць захавання правілаў бяспекі на вадаёмах: за апошнія суткі на вадаёмах вобласці загінулі шэсць чалавек, у тым ліку адно дзіця.
Выступленне дзіцячых тэатральных калектываў прайшло на школьнай сцэне. Дыпломамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы за ўдзел у "Троіцкім фестывалі" ўзнагароджаны тэатральны калектыў Астравенскай д/с-СШ ім. К. А. Абазоўскага (кіраўнікі Валянціна Шарко і Алена Кляменцьева), а таксама выхаванцы Нядзельнай школы пры храме іконы Божай Маці «Лекарка» г. Віцебска (кіраўнік Вера Ганчарова) і выхаванцы Нядзельнай школы пры храме Святога Прарока Іллі г.п. Бешанковічы (кіраўнікі Вольга Кісель і Наталля Насевіч).
Урачыстае адкрыццё пятага раённага свята духоўнай культуры і народнай творчасці «Троіцкі фестываль» адбылося з удзелам старшыні райвыканкама Галіны Унуковіч, благачыннай цэркваў Бешанковіцкай акругі протаіерэя Мікалая Кісяля і настаяцеля храма Святой Жываначальнай Троіцы усім здароўя, душэўнага цяпла, міру, дабрабыту, ісці па жыцці дарогамі кахання, надзеі і веры. Удзел у фестывалі прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Шведаў, старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі раённага звяна.
Прыняць удзел у канцэрце духоўнай музыкі ў Астроўна прыехалі калектывы дзіцячых школ мастацтваў, устаноў культуры з розных куткоў раёна і Віцебшчыны ў цэлым. Сярод іх народны ансамбль "Вакаліз" Астравенскай ДШМ, харэаграфічныя калектывы Бешанковіцкай ДШМ, вакальны ансамбль "Камертон" з Віцебска, флейтысты з Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа ім. Салярцінскага, народны фальклорны калектыў «Медуніца» з Лёзна, народны вакальны ансамбль «Явар», ансамбль інструментальнай музыкі Друцічы» з Талачына, вакальная група народнага хору «Бярэзіначка», ансамбль «Шанц» з Дамжарэц, Святлана Тарноўская народны ансамбль "Экспромт" з Бабініч, Сяргей Сямянькоў з Чашніцкага раёна. А таксама акардыяністка з сусветным імем, прафесар з ЗША, чый шлях у мастацтва пачынаўся на віцебскай зямлі, Ніна Слюсар, і лаўрэат міжнародных конкурсаў Алена Слюсар.

Больш падрабязна чытайце тут

Інтэрнэт-рэсурсы