Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Курган Славы Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Курган Славы
Раённы Дом культуры
5 ліпеня 2022

У СШ №2 г.п.Бешанковічы працягваецца капітальны рамонт з мадэрнізацыяй

Пра тое, якія менавіта работы праводзяцца ва ўстанове адукацыі, рэдакцыі расказаў начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аляксандр Ерашоў.
Калі коратка:
Згодна з праектам капітальны рамонт школы будзе праведзены ў два этапы. першы пускавы комплекс, які ўключае ў сябе ўнутраныя работы, а таксама рамонт даху ў сталовай і спартзале, плануецца рэалізаваць да 25 жніўня. Кошт пытання - больш за 2,5 мільёна рублёў.
Падчас другога пускавога комплексу, ён запланаваны на наступны год, будзе праведзена поўная цепларэнавацыя школы, усталяванне вонкавага асвятлення і падсветкі будынка, будаўніцтва сучаснай комплекснай спартыўнай пляцоўкі, велапаркоўкі і добраўпарадкаванне тэрыторыі.
Агульны кошт капітальнага рамонту ўстановы адукацыі - 6 мільёнаў рублёў.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы