Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам Бешанковіцкі Курган Славы
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Курган Славы
18 ліпеня 2022

Увага! Аб'яўлены конкурсы да 575-годдзя Бешанковіч

На лепшы твор пра Бешанковічы

Рэдакцыя раённай газеты «Зара» сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама аб’яўляе аб правядзенні конкурсу на лепшы паэтычны, празаічны твор пра Бешанковічы, прысвечаны 575-годдзю гарпасёлка.

Паўдзельнічаць у конкурсе можа любы жадаючы. Конкурсныя работы прымаюцца па 29 ліпеня, іх неабходна дасылаць на электронны адрас zarabesh@yandex.ru або на паштовы адрас: г. п. Бешанковічы, вул. Савецкая, 15.

Творы лаўрэатаў конкурсу будуць апублікаваны на старонках «Зары». А ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца падчас урачыстых мерапрыемстваў 6 жніўня.

…і на лепшы рэцэпт стравы з бульбы

У рамках святкавання юбілею горада пройдзе абласны конкурс «Бульбашы на кірмашы». Вы можаце стаць яго непасрэдным удзельнікам. Для гэтага неабходна даслаць у рэдакцыю свой рэцэпт стравы з бульбы. Галоўная ўмова — каб рэцэпт быў арыгінальным, а страва — смачнай!

Святлана ВАРОШКА.

Інтэрнэт-рэсурсы