24 чэрвеня 2024
Кіраўніцтва
Бешанковіцкага раёна віншуе работнікаў і ветэранаў пракуратуры з прафесійным
святам
Паважаныя работнікі і ветэраны пракуратуры
Бешанковіцкага раёна!
Віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў пракуратуры!
Ваша нялёгкая праца звязана з высокай адказнасцю, заслужана выклікае ўдзячнасць
і павагу ў грамадстве, і да яе прад’яўляюцца асаблівыя патрабаванні.
Органы пракуратуры займаюць важнейшае месца ў праваахоўнай сістэме дзяржавы,
з’яўляюцца гарантам парадку і законнасці ў краіне. Ад вашай дзейнасці залежаць
вера людзей у сілу закона, павага да яго нормаў, вырашэнне многіх задач,
накіраваных на ўмацаванне асноў прававога грамадства, і фарміраванне адказнага
заканадаўчага поля.
Выказваем шчырую ўдзячнасць за працу як работнікам пракуратуры, так і ветэранам
службы, якія ўнеслі дастойны ўклад ва ўмацаванне законнасці і правапарадку ў
раёне, перадалі свой багаты вопыт цяперашнім пакаленням.
Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, усяго самага найлепшага вам і
вашым сем’ям!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў