Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры Курган Славы
Палац Храптовічаў
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Курган Славы
18 мая 2024

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў і гасцей з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту

Шаноўныя работнікі і ветэраны фізічнай культуры і спорту, трэнеры, спартсмены і аматары здаровага ладу жыцця!
Шчыра віншуем вас з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту!
Гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх, хто шчыра і па-сапраўднаму любіць спорт. Актыўны лад жыцця папулярны ў нашым грамадстве, і гэта не проста даніна модзе, а жаданне захаваць маладосць і здароўе. Фізічная культура і спорт гартуюць характар і волю, вучаць дасягаць мэт і з’яўляюцца важным фактарам у выхаванні маладога пакалення, за якім наша будучыня і слаўныя перамогі. Добрая фізічная падрыхтоўка, пазітыўнае мысленне кожнага з нас — гэта ўклад у будучае здароўе нацыі.
Выказваем словы падзякі ўсім, для каго фізкультура і спорт сталі прафесіяй, хто аддае свае сілы, веды, уменні выхаванню здаровага пакалення, а таксама — нашым спартсменам, якія дэманструюць на спаборніцтвах рознага ўзроўню добрую падрыхтоўку і волю да перамогі. Мы ганарымся дасягненнямі землякоў!
Дарагія сябры, жадаем вам моцнага здароўя, даўгалецця, сілы духу і волі, поспехаў на шляху да новых спартыўных вышынь! Няхай на ім ніколі не будзе перашкод і толькі яркія імгненні напаўняюць жыццё. Шчасця і дабрабыту вам і вашым сем’ям!
 
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў

 


Інтэрнэт-рэсурсы