Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
26 чэрвеня 2024

Зварот кіраўніцтва раёна з нагоды Дня вызвалення Бешанковіччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Шаноўныя жыхары і госці Бешанковіччыны, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы!
80 гадоў жыхары Бешанковіцкага раёна жывуць пад мірным небам. Дзякуючы патрыятызму і найвялікшай мужнасці савецкіх людзей 26 чэрвеня 1944 года на Бешанковіччыну прыйшоў доўгачаканы мір, абаронцы Айчыны вызвалілі нашу зямлю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для кожнага земляка гэты дзень — асаблівая дата, што злучае ўсё: слёзы смутку і радасці, боль і страты. 26 чэрвеня для нас заўсёды будзе сімвалам доблесці і славы, пачатку вяртання да мірнага, свабоднага і стваральнага жыцця.
Нізкі паклон героям, шчырая, бясконцая ўдзячнасць за ратны і працоўны подзвіг, за тое, што адрадзілі з руін малую радзіму! Сёння агульнымі намаганнямі працаўнікоў раёна забяспечваецца паступальнае развіццё эканомікі, сацыяльнай, іншых сфер дзейнасці. Гэта самы яскравы доказ таго, што наша сіла ў адзінстве і ў адданасці сваёй краіне.
Дарагія сябры! Жадаем вам моцнага здароўя і дабрабыту ў сем’ях, плённых поспехаў у працы ў імя будучых пакаленняў і працвітання роднай Беларусі!
 
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў

 


Інтэрнэт-рэсурсы