З 1 красавіка пачынаецца прыём заявак на ўдзел у Нацыянальным конкурсе «Прадпрымальнік года»

На падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2016 г. № 207 Міністэрства эканомікі абвяшчае аб старце з 1 красавіка 2022 г. Нацыянальнага конкурсу ”Прадпрымальнік года“.
Па выніках конкурсу ў кожнай вобласці і ў г. Мінску спецыяльна створаныя аргкамітэты, у склад якіх увойдуць вядомыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, вызначаць найлепшых бізнесменаў у намінацыях:

 

”Успешный старт“;
”Стабильный успех“(дапускаецца ўдзел буйных прадпрыемстваў);
”Эффективный бизнес в сфере производства“;
”Эффективный бизнес в сфере услуг“;
”Эффективный индивидуальный бизнес“(удзельнічаюць індывідуальныя прадпрымальнікі).
Прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны накіраваць свае заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі) – у гарвыканкамы, райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў г. Мінска.

Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2022 г.

Удзел у конкурсе бясплатны.