Час памяці «Па слядах вялікага мужнасці» прайшоў у чытальнай зале Бешанковіцкай ЦРБ

Час памяти «По следам великого мужества» прошел в читальном зале Бешенковичской ЦРБ

У чытальнай зале Бешанковіцкай ЦРБ прайшла гадзіна памяці «Па слядах вялікай мужнасці».

Члены ветэранскай арганізацыі раёна, наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН, культработнікі сабраліся разам, каб успомніць пра землякоў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія дапамаглі наблізіць пераможны май 1945 года.

Краезнавец, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Анатоль Крачкоўскі расказаў пра Івана Бабаедава, Яўдоклю Бабенкаву, Мікалая Аўчыннікава, Андрэя Сухушына, Зінаіду Сухушыну, Андрэя Буханава, Зінаіду Тарасевіч, Віктара Руцько, Івана Шыпулю, Лазара Грынвальд-Муху, Міхаіла Пасаманава, Сямёна Такачэнку, Івана Чуклая.

Успомнілі пра землякоў, якія прымалі ўдзел у парадах Перамогі ў Маскве. Гэта Яўген Тэлешоў, Міхаіл Прашчэнка, Павел Баталко, а таксама ўдзельнік вызвалення раёна, акцёр кіно Уладзімір Гуляеў.

«Дзякуй, што падзяліліся ведамі», — дзякавалі Анатолю Крачкоўскаму ўдзельнікі сустрэчы, многія з якіх ведаюць пра вайну з першых вуснаў: ад родных і блізкіх, ветэранаў, што жылі і працавалі побач. – Памятаць – значыць ведаць гісторыю сваёй краіны, ведаць пра людзей, якія заваявалі для нас мір…»



"Зара"