Чэмпіянат па колцы дроў сярод прадпрыемстваў і арганізацый прайшоў у Бешанковічах

Чемпионат по колке дров среди предприятий и организаций прошел в Бешенковичах

За званне найлепшых лесарубаў змагаліся больш за 20 каманд.

Удзел у мерапрыемстве прыняў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэй Сідараў.


   

   

Месцы ў камандным заліку размеркаваліся наступным чынам:
1 — упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.
2 — Бешанковіцкі ўчастак Віцебскаблаўтатранса.
3 — зборная каманда аддзела прымусовага выканання і аддзялення Дэпартамента аховы МУС.

У асабістым заліку сярод жанчын:
1 — Людміла Шавель-Берастень (райсавет дэпутатаў).
2 — Вольга Аўчыннікава (ГП «ПалітаддзелецАгра»).
3 — Марына Кутузава (участак электрасувязі).

У асабістым заліку сярод мужчын:
1- Сяргей Адамовіч (ЗАТ «АСБ-Агра Наватар»).
2- Аляксандр Ерашоў (раёнісполкам).
3- Аляксандр Казак (РАУС).

Чэмпіянат прайшоў пад эгідай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь». Падзякі пераможцам уручыла яе старшыня Таццяна Ждановіч.

Пакуль суддзі падводзілі вынікі, для ўдзельнікаў мерапрыемства выступілі работнікі культуры.

Наколатыя дровы адправяцца ў Астроўна да адной са шматдзетных сем'яў.

А эстафету чэмпіянату Бешанковіцкі раён перадаў Віцебску!

"Зара"