«Чэмпіянат Віцебскай вобласці сярод працуючай моладзі-2025». У Віцебску прайшоў турнір па інтэлектуальных гульнях

«Чемпионат Витебской области среди работающей молодежи-2025». В Витебске прошел турнир по интеллектуальным играм

10 снежня 2025

«Чэмпіянат Віцебскай вобласці сярод працуючай моладзі-2025». У Віцебску прайшоў турнір па інтэлектуальных гульнях

– Наш абласны інтэлектуальны турнір стаў ужо традыцыйным, за гады правядзення гульні колькасць каманд-удзельніц павялічылася з 7 да 37! – адзначыў загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела абласной газеты "Віцебскія весці" Святаслаў Міхайлаў. – Гэта паказвае зацікаўленасць моладзі. Мы заўсёды запрашаем як мага больш рабят, і водгук ёсць, а гэта галоўнае.

37 каманд прадэманстравалі эрудыцыю, праверыўшы веды ў розных галінах. У турніры прынялі ўдзел як прафесійныя, так і аматарскія каманды з Віцебска, Полацка, Наваполацка, Ушач.
Чэмпіянат праходзіў у некалькі этапаў. Першы – «Свая гульня» уключаў два блокі бліц – пытанняў. У ім удзельнікам спатрэбіліся навыкі крытычнага мыслення, бо на пошук ад