Ушанаванне ветэранаў райаддзела міліцыі, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, учора прайшло ў Бешанковічах
27 красавіка 2026
Ушанаванне ветэранаў райаддзела міліцыі, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, учора прайшло ў Бешанковічах
Гэтыя мужныя людзі, рызыкуючы ўласным здароўем, адправіліся на забруджаныя тэрыторыі, каб ахоўваць грамадскі парадак. Спачатку яны не ведалі, чаму супрацьстаяць, але ніхто не здрыгануўся, а адважна выконваў свой абавязак па абароне грамадзян.
Нагрудныя знакі «За заслугі ў пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» і памятныя падарункі, уручаныя ліквідатарам — Алегу Апанасенку, Рыгору Ткачонку, Валерыю Калеснікаву, Рыгору Чалову і Анатолю Машкоўскаму, сталі сімвалам прызнання і глыбокай удзячнасці за іх неацэнны ўклад.
Гэтыя ўзнагароды – не проста знак адрознення, а даніна павагі самаадданасці, стойкасці і гераізму, праяўленым у адзін з самых складаных момантаў гісторыі.
"Зара"