Чысціня роднага краю ў нашых руках
27 сакавіка 2026
Чысціня роднага краю ў нашых руках
Па пытаннях санітарнай ачысткі і добраўпарадкавання тэрыторый населеных пунктаў можна звярнуцца на «гарачую лінію» ДУ «Бешанковіцкі раённы цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» па тэлефоне 8 (02131) 6-51-79, 6-51-78, 6-51-16 з 8:00 да 18:00 гадзін у буднія дні і з 8:00 да 14:30 у суботу.
Вясна ўступіла ў свае правы, а гэта значыць, прыйшла пара актывізаваць работы па добраўпарадкаванні і санітарнай ачыстцы населеных пунктаў вобласці. Парадак добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2012 № 1087 «Аб зацвярджэнні Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў»; санітарнымі нормамі і правіламі «Санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні да ўтрымання і эксплуатацыі тэрыторый», зацверджанымі пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь 02.02.2023 № 22; пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2020 г. № 430 «Аб парадку вызначэння памераў (межаў) тэрыторый для выканання работ па падтрыманні іх належнага санітарнага стану».
Распараджэннем старшыні абласнога выканаўчага камітэта ад 13.02.2026 № 34р зацверджаны Мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў на 2026 год. Зацверджаны гарадскія і раённыя планы мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі на бягучы год. Бешанковіцкім раённым выканаўчым камітэтам на 2026 год створаны абласны штаб па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў вобласці.
Спецыялістамі санітарна-эпідэміялагічнай службы на пастаяннай аснове праводзяцца наглядныя (кантрольныя) мерапрыемствы за санітарнай ачысткай і добраўпарадкаваннем тэрыторый населеных пунктаў, прадпрыемстваў, арганізацый і прылеглых да іх тэрыторый.
За мінулы 2026 год праведзены наглядныя мерапрыемствы за утрыманнем 458 аб'ектаў і прылеглых да іх зямель агульнага карыстання, парушэнні выяўлены на 62,0% аб'ектах (тэрыторыях). З мэтай аператыўнага ўстаранення выяўленых парушэнняў у адрас кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання выдадзена 90 інфармацыйных лістоў - рэкамендацый аб устараненні парушэнняў. Па фактах выяўленых парушэнняў, невыканання ва ўстаноўлены тэрмін выдадзеных рэкамендацый і прадпісанняў вынесена 7 пастановаў аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу.
У раёне створаны і функцыянуюць міжведамасныя рабочыя групы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў, у склад якіх уваходзяць спецыялісты ўстановы санітарна-эпідэміялагічнай службы. Праведзена 12 аб'ездаў у складзе міжведамасных аператыўных груп, па выніках якіх у тэрытарыяльныя органы выканаўчай улады накіраваны матэрыялы, выяўлена 15 месцаў несанкцыянаванага размяшчэння адходаў і прыняты меры па іх устараненні.
Заклікаем усіх жыхароў раёна прыняць актыўны ўдзел у мерапрыемствах па навядзенні парадку ў кожным населеным пункце, якія праводзяцца суботніках. Праца людзей, якія праяўляюць клопат аб утрыманні ў чысціні месцаў, дзе жывуць іх сем'і, родныя і блізкія ім людзі, вартая павагі!
Для навядзення парадку прапануем:
- ачысціць ад смецця тэрыторыі населеных пунктаў, прадпрыемстваў і арганізацый; прысядзібныя ўчасткі, дачы, гаражныя кааператывы; складаць будаўнічыя матэрыялы, дровы;
- своечасова праводзіць ачыстку водаадводных каналаў, якія праходзяць па прысядзібным участку і каля яго;
- прывесці ў эстэтычны стан агароджы домаўладанняў, фасады прыватных дамоў і адміністрацыйных будынкаў;
- утрымліваць у чысціні і парадку лесвічныя клеткі і месцы агульнага карыстання шматкватэрных жылых дамоў, тратуары, дваровыя тэрыторыі, паркі і скверы;
- выконваць правілы ўтрымання і выгулу хатніх жывёл.
Зробім наш раён, кожны населены пункт чыстымі, утульнымі і прыгожымі!
З мэтай прыняцця прафілактычных мер па пытаннях добраўпарадкавання населеных пунктаў, навядзення парадку на аб'ектах, Вы можаце адправіць на электронны яшчык cge@beshenkovichi.gov.by інфармацыю з фотаматэрыяламі аб выяўленых фактах нездавальняючага ўтрымання аб'ектаў, прылеглых тэрыторый, утварэння несанкцыянаваных месцаў размяшчэння адходаў і інш.
Памочнік урача – гігіеніста К.В. Скарнякова