Каб не было трагедый на вадзе!
Як толькі тэмпература на вуліцы набліжаецца да 25 градусаў па Цэльсіі і вышэй, людзі імкнуцца знайсці выратавальную прахалоду ля вады. А вось для ратавальнікаў павышэнне тэмпературы паветра – гэта сігнал аб тым, што пара правесці рэйд па вадаёмах і нагадаць грамадзянам аб правілах бяспекі на вадаёмах.
У Бешанковіцкім раёне ёсць месца, абсталяванае для купання грамадзян. Тут пастаянна дзяжураць работнікі АСВОД. Яны ж і сочаць за тым, каб адпачынак на вадзе быў бяспечным. Аднак ёсць на тэрыторыі раёна некалькі месцаў, якія не прызначаны для купання, але выпадкі купання тут некалькі разоў фіксаваліся.
Пры правядзенні прафілактычных рэйдаў на бягучым тыдні выпадкаў купання грамадзян у месцах неабарудваных для купання не выяўлена. Грамадзяне адпачываюць ля вады, але ў ходзе гутаркі яны тлумачаць, што ведаюць аб тым, што тут купацца нельга, і што іх ужо неаднаразова інструктавалі ратавальнікі.
У ходзе рэйду ратавальнікі праінструктавалі 37 чалавек. Усім грамадзянам, якія адпачываюць ля вады, уручылі памяткі і нагадалі аб тым, што для таго, каб не папоўніць сумную статыстыку, не варта купацца ў нецвярозым стане і пакідаць дзяцей ля вады адных.