Чужых дзяцей не бывае (пракуратура Бешанковіцкага раёна прыняла ўдзел у акцыі «Збяром партфель у школу»)

Пракуратура раёна з прыемнымі і смачнымі падарункамі наведала прыёмную сям'ю ў гарадскім пасёлку Бешанковічы.
Так, для чатырох дзяцей (самому малодшаму 4 гады, а старэйшаму 11 гадоў) стала прыёмнай мамай Ала Мікалаеўна (у мінулым работнік прытулку). Трое хлопчыкаў і адна дзяўчынка з радаснымі ўсмешкамі сустрэлі супрацоўнікаў нагляднага ведамства.
Варта адзначыць, што ініцыятыва пракуратуры раёна знайшла водгук у супрацоўнікаў Бешанковіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь і Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Указаныя ведамствы прынялі актыўны ўдзел у акцыі. Супрацоўнікамі набыты неабходныя прыналежнасці дзеткам, як для школы, так і для садка.
Дзеці падзяліліся сваімі мэтамі, расказалі, як правялі канікулы. Зносіны праводзіліся па-сямейнаму за кубкам гарачай гарбаты. Ад сустрэчы засталося шмат прыемных эмоцый.
Падобныя акцыі лічацца традыцыйнымі ў органах пракуратуры раёна і прымеркаваны, як правіла, да знакавых падзей і святаў.


Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа                                                                             С.А. Кір'янаў