З 1 красавіка 2026 г. стартуе Нацыянальны конкурс «Прадпрымальнік года»
24 сакавіка 2026
З 1 красавіка 2026 г. стартуе Нацыянальны конкурс «Прадпрымальнік года»
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2016 г. № 207 Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь аб'яўляе аб старце з 1 красавіка 2026 г. Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года».
Па выніках конкурсу ў кожнай вобласці і ў г. Мінску спецыяльна створаныя аргкамітэты, у склад якіх увойдуць вядомыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, вызначаць лепшых бізнесменаў у намінацыях:
· ”Паспяховы старт“;
· ”Стабільны поспех“;
· ”Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці“;
· ”Эфектыўны бізнес у сферы паслуг“;
· ”Эфектыўны індывідуальны бізнес“ (удзельнічаюць індывідуальныя прадпрымальнікі).
Прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны накіраваць свае заяўкі (па месцы рэгістрацыі).
Заяўкі на конкурс можна падаць да 1 чэрвеня 2026 г. у аддзел эканомікі Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта (тэл. 6 40 70/6 40 80).
Удзел у конкурсе бясплатны.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць: https://economy.gov.by/ru/uvaga-uvaga-ru/
Прычыны ўдзельнічаць у конкурсе:
Атрымаць заслужанае прызнанне Урада і дзелавой супольнасці.
Яшчэ раз заявіць пра сябе і свой бізнес з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі, стаць натхняльнікам і прыкладам для бізнесменаў-пачаткоўцаў