Да ліквідацыі пажараў у экасістэмах гатовыя!!! Бешанковічы

Па дарогах рухаліся аўтамабілі розных дзяжурных і аварыйных службаў, з уключанымі пробліскавымі маячкамі і спецыяльнымі сігналамі. Так праходзілі тактыка-спецыяльныя вучэнні з органамі кіравання і сіламі ліквідацыі надзвычайных сітуацый Бешанковіцкага раёна па ліквідацыі магчымых пажараў у лясах і на тарфяніках.

Мэтай вучэння з'яўлялася ўдасканаліць уменне і навыкі кіруючага складу і сіл раённых службаў па правядзенні аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ пры тушэнні лясных і тарфяных пажараў, а таксама граматна ўзаемадзейнічаць паміж сабой.

У ходзе вучэнняў былі адпрацаваны пытанні парадку абвесткі і збору кіруючага складу і сіл для ліквідацыі надзвычайных сітуацый, выпрацоўкі кіраўніцкіх рашэнняў органамі кіравання ўсіх узроўняў.

Па выніках вучэнняў усім удзельнікам чарговы раз нагадалі аб асноўных прыёмах і метадах ліквідацыі пажараў усіх узроўняў складанасці ў экасістэмах, а таксама правялі інструктаж па тэхніцы бяспекі. Падчас вучэнняў усе ўдзельнікі ўдасканалілі ўменні і навыкі па аператыўным абвестцы і зборы як кіруючага складу службаў раёна, так і сіл, а таксама па ўзаемадзеянні падчас ліквідацыі магчымых пажараў у лясах і на тарфяніках, набылі навыкі працы з рознага роду абсталяваннем і рыштункам.