Дадзены старт Рэспубліканскай акцыі

Дан старт Республиканской акции

9 мая 2022

У рамках першага этапу рэспубліканкай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» у цэнтральным парку гарадскога пасёлка Бешанковічы разгарнулася сапраўднае свята. Тэматычныя пляцоўкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, раённага аддзела ўнутраных спраў, раённага ваенкамата, Дзяржэнергагазнагляду і грамадскіх арганізацый бліжэй пазнаёмілі дзяцей і іх бацькоў са сваёй дзейнасцю і, вядома, нагадалі пра правілы бяспекі жыццядзейнасці.
На тэматычнай пляцоўцы раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях кожны жадаючы мог акунуцца ў прафесію выратавальніка ў прамым сэнсе гэтага слова. Тут можна было прымерыць баявое адзенне і пасядзець за рулём аўтамабіля выратавальнікаў, пазнаёміцца з пажарна-тэхнічным абсталяваннем, якое дапамагае выратавальнікам у іх штодзённай працы. Акрамя гэтага на навучальных пляцоўках выратавальнікі нагадалі пра правілы бяспекі жыццядзейнасці, правілы паводзін у лесе і на вадаёмах. А каб не забываць пра тое, як не трапляць у надзвычайныя сітуацыі і правільна паводзіць сябе, калі няштатная сітуацыя ўжо адбылася, можна аформіць падпіску на часопіс «Юны выратавальнік», якая якраз стартавала.
У ходзе мерапрыемства работнікі яшчэ раз МНС нагадалі бацькам пра недапушчэнне пакідання без нагляду малалетніх дзяцей і закранулі тэму захавання правіл пажарнай бяспекі ў побыце.