Дзеяч УНС Галіна Салоха абмеркавала развіццё Беларусі з калектывам філіяла ДРБУ-110
5 студзеня 2026
Дэлегатка УНС Галіна Салоха абмеркавала развіццё Беларусі з калектывам філіяла ДРБУ-110
Актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, вынікі мінулага перыяду і галоўныя задачы на надыходзячую пяцігодку з калектывам філіяла ДРБУ-110 абмеркавала дэлегатка Усебеларускага народнага сходу Галіна Салоха.
Дэлегатка УНС падрабязна расказала аб прыярытэтах развіцця Беларусі, вызначаных на сходзе. Асаблівая ўвага была ўдзелена рэалізацыі ініцыятыў на мясцовым узроўні і стварэнню камфортных умоў для жыцця ў нашым раёне.
Сустрэча прайшла ў канструктыўнай і адкрытай атмасферы, а зададзеныя пытанні сведчаць аб непадробнай зацікаўленасці работнікаў дарожнай службы ў развіцці сваёй малой Радзімы.
"Зара"