Дэлегацыя Бешанковіцкага раёна наведала Курган Дружбы
6 ліпеня 2026
Дэлегацыя Бешанковіцкага раёна наведала Курган Дружбы
Дэлегацыя Бешанковіцкага раёна на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Аленай Баранавай учора наведала Курган Дружбы ў Верхнядзвінскім раёне.
Тут у 67-ы раз сабраліся прадстаўнікі Віцебскай і Пскоўскай абласцей, каб аддаць даніну памяці загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Курган Дружбы — сімвалічнае месца, дзе ў гады вайны ішлі жорсткія баі. Штогадовая сустрэча на гэтым кургане стала добрай традыцыяй, якая ўмацоўвае братэрскія сувязі паміж прыгранічнымі рэгіёнамі дзвюх дзяржаў.
«Такія мерапрыемствы маюць вялізнае значэнне для захавання гістарычнай памяці і выхавання падрастаючага пакалення. Мы павінны памятаць пра тую страшную цану, якую заплаціў наш народ за мірнае неба, і перадаваць гэту праўду маладому пакаленню», — адзначылі ўдзельнікі нашай дэлегацыі.
Ускладанне гірлянд і кветак да помнікаў на расійскім і беларускім баку, братанне і супольнае выкананне песні "Кацюша", праца тэматычных пляцовак, малебен за загінулых герояў, канцэртная праграма… Традыцыі сустрэчы нязменныя!
"Зара"