Дэлегацыя Бешанковіцкага раёна наведала Маскву, дзе прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да старту беларуска-расійскага праекта «Камяні Памяці».

Делегация Бешенковичского района побывала в Москве, где приняла участие в мероприятиях, приуроченных к старту белорусско-российского проекта «Камни Памяти»

Ініцыятыва прысвечана ўшанаванню гераізму беларускіх і расійскіх маракоў, якія абаранялі легендарную Малую Зямлю.

Сярод іх і наш зямляк — пілот ваеннага самалёта Сцяпан Кавалёнак, астанкі якога знойдзены недалёка ад горада-курорта Геленджык. Прах абаронцы радзімы дзякуючы намаганням парламентарыяў Беларусі і Расіі тры гады таму спачыў на роднай зямлі.

З таго часу Бешанковічы і Геленджык навечна звязаны путамі брацтва і моцнай дружбы.

Летась у рамках свята «Дажынкі —2025» адбылася ўрачыстая перадача шасці валуноў у месцы памяці сумеснай доблесці беларусаў і расіян у гады Вялікай Айчыннай вайны ў г. Геленджык. У найбліжэйшы час яны накіруюцца да месца прызначэння.

Як адзначыў кіраўнік міжнароднага грамадска-патрыятычнага руху «Марское братэрства непарушнае!» Арсеній Крыцкі, да 27 лістапада, да Дня марской пяхоты, усе камяні, якія сімвалізуюць застылыя слёзы маці па загінулых сынах, будуць устаноўлены ў гарадах Расіі, у якіх умацоўвалася марское братэрства.

У ходзе мерапрыемства ў наш гісторыка-краязнаўчы музей перададзены артэфакты, звязаныя з подзвігам маракоў-беларусаў, а таксама карціны, якія раней складалі інтэр'ер баявых караблёў савецкага флоту.

А нумары ўдзельніц ансамбля барабаншчыц і мажарэтак «Рытм» Бешанковіцкай школы мастацтваў сталі яркім упрыгожаннем памятных мерапрыемстваў.

Падрабязнасці чытайце ў адным з найбліжэйшых нумароў «Зары».

"Зара"