Дэлегацыя Бешанковіцкага раёна прыняла ўдзел у святочных мерапрыемствах на Кургане Дружбы
5 ліпеня дэлегацыя Бешанковіцкага раёна прыняла ўдзел у святочных мерапрыемствах на Кургане Дружбы
Гэта адно са старэйшых патрыятычных мерапрыемстваў. Упершыню яно адбылося ў 1959 годзе.
У гэтым годзе беларусы і расіяне сабраліся на Кургане Дружбы на стыку Верхнядзвінскага раёна і Пскоўскай вобласці ў 66-ы раз.
Курган Дружбы з'яўляецца гістарычным мемарыяльным комплексам, які быў узведзены ў памяць аб узаемнай дапамозе і супрацоўніцтве партызанскіх атрадаў рускага, беларускага і латышскага народаў падчас Вялікай Айчыннай вайны супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты комплекс размешчаны на стыку межаў трох краін — Расіі, Беларусі і Латвіі. Ён стаў сімвалам адзінства і міру, нагадваючы аб значнасці міжнацыянальнай дружбы і салідарнасці ў барацьбе супраць агульнага ворага.
На жаль, на працягу некалькіх гадоў ва ўрачыстых мерапрыемствах не прымае ўдзел латвійскі бок. Разбураны мост праз раку, які злучае дзве дзяржавы. Латвія адгарадзілася ад нас высокім плотам… Але гэтыя абставіны ніяк не паўплывалі на стаўленне беларусаў і расіян да агульнай памяці. Мы памятаем!
Курган Дружбы – унікальны мемарыяльны комплекс, ён прызначаны напамінаць сучасным пакаленням аб каштоўнасці міру, дружбы і салідарнасці, якія з'яўляюцца асновай для росквіту і развіцця кожнай краіны
Такое меркаванне выказаў кіраўнік дэпутацкага корпуса Генадзь Шведаў.
«Вайна зрабіла гэту зямлю агульнай, гэтак жа як і гісторыю, боль ад страт, гонар за тых, хто выстаяў, не здаўся ворагу, збераг сваю зямлю.
Насуперак заходнім краінам у Беларусі і Расіі захоўваюць помнікі савецкім салдатам, перадаюць памяць пра подзвіг пераможцаў падрастаючым пакаленням. Мы ніколі не забудзем!»
Генадзь Шведаў упэўнены, што традыцыя правядзення Кургана Дружбы захаваецца на многія стагоддзі, а дружба паміж брацкімі народамі Расіі і Беларусі будзе з кожным годам мацнейшай.
«У гады Вялікай Айчыннай вайны плячом да пляча станавіліся жыхары розных краін, якіх аб'ядноўвала адно — імкненне адстаяць незалежнасць Радзімы, знішчыць ненавісны фашызм. Мы будзем жорстка супрацьстаяць спробам перапісаць нашу гісторыю».